Мерапрыемства “КВІТНЕЙ, РОДНАЯ МОВА!”.
Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівай цікавасці і станоўчага стаўлення да беларускай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай, выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду любові да Радзімы, гонару за свой самабытны народ.
У нашай дашкольнай установе ўжо склалася штогадовая традыцыя правядзення «Міжнароднага дня роднай мовы».
З 21лютага 2022 г. у дзіцячым садзе адбыліся разнапланавыя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове: вернісаж дзіцячага малюнка на тэмы: «Чароўныя ўзоры»
ФОТОМАТЕРИАЛЫ МЕРОПРИЯТИЯ МОЖНО ПОСМОТРЕТЬ ЗДЕСЬhttps://drive.google.com/drive/folders/14v1VZMyRVHVsrA5OdRmMnUoZPctFYA1T?usp=sharing
Святкаванне Дня роднай мовы ў
ДУА “Яслі-сад № 19 г.Барысава”
Мерапрыемства “РОДНАЯ МОВЫ ПЕРАЛІВЫ”.
Мэта правядзення:
Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівай цікавасці і станоўчага стаўлення да беларускай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай, выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду любові да Радзімы, гонару за свой самабытны народ.
У нашай дашкольнай установе ўжо склалася штогадовая традыцыя правядзення “Міжнароднага дня роднай мовы”.
21 лютага 2020 г. у дзіцячым садзе адбыліся разнапланавыя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове: вернісаж дзіцячага малюнка на тэмы: “Святочныя кветачкі” і малюнкі да беларускіх народных казак, выстава кніг беларускіх аўтараў і дзіцячых часопісаў.
Выхаванцы старэйшых групп прынялі ўдзел у гульне-квэсце “Вандроўка па казкам”.

У спартыўнай зале адбыўся занятак з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў, правяла інструктар па фізічнаму выхаванню Курак К. І.

Выхавацель дашкольнай адукацыі, кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва Мацкевіч А.А. прапанавала дзецям зрабіць карціну-габелен.

Для малодшых выхаванцаў нашай установы музычны кіраўнік і выхавальнікі прапанавалі казку “Пых”(музычны кіраўнік Кулікоуская І.А.).

На працягу святкавання “Дня роднай мовы” у групах былі аформленыя папкі – перасоўкі па тэмах “Дапаможам дзецям авалодаць роднай мовай” і “Родная мова - матуліна мова”, інфармацыйныя лісты “Размаўляем па-беларуску”.

Педагагічны калектыў дзіцячага сада заўсёды шукае новыя формы зносін з бацькамі і новы падыход да выхавання дзяцей у працэсе пазнання імі гісторыі і культуры роднага краю. Мы бачым, што дзякуючы сучасным формам правядзення падобных святаў у кожнага дзіцяці развіваецца гаворка і мысленне, адбываецца далучэнне да сваёй культуры. Мы спадзяемся, што гэтыя мерапрыемствы, напоўненыя яркімі ўражаннямі і радаснымі ўсмешкамі, надоўга застануцца ў памяці нашых дзяцей.
ЗДЕСЬ вы сможете узнать как созано белорусскоязычное окружение в группах, способствующего приобретению первоначальных знаний о своей семье, родном крае, государственных символах, известных людях.https://drive.google.com/drive/folders/1QfKrvmI4aBGsCXWrdU_rZutnrgSPU8Ip?usp=sharing