Государственное учреждение образования "Детский сад № 19 г. Борисова"
телефон: +37577734404 (вахта); +37577732117 (кабинет заведующего)
email: sad19@rooborisov.by
222518, г. Борисов, ул. Краснознаменная, 61

Каляда - калядачкі

15.01.2025
Каляда - калядачкі

15 студзеня ў нашым дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята "Калядкі". Па ўжо існуючай традыцыі кожны год выхаванцы і педагогі дзіцячага сада вывучаюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Яны спяваюць кароткія песенькі "калядкі", а "гаспадары" частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.


Свята знаёміць дзяцей са старадаўнімі традыцыямі і абрадамі Беларусі, выхоўвае пачуццё калектывізму, дружбы, радасці, зносін. Святочныя песні, вясёлыя гульні, дружныя карагоды, гукі звонкіх бразготак напаўнялі музычную залу, ствараючы непаўторную атмасферу.

Гаспадар і Гаспадыня, Каза і Цыганка, Баба Яга, Мядзведзь, упрыгожылі свята, выконвалі традыцыйныя калядныя песні, гульні і забавы. Дзеці разам вадзілі карагоды, напяваючы знаёмыя радкі, і шчыра верылі, што Калядкі прынясуць шчасце і дабрабыт у кожны дом. Пасля завяршэння святочнай праграмы Гаспадыня пачаставаля дзяцей блінамі. Таксама, нашы калядоўшчыкі прайшліся па установе, тым самым стварылі атмасферу чараўніцтва ўсім супрацоўнікам.

Наша свята было насычанае казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, гульнямі. Такія гулянні не толькі прыносяць радасць, але і даюць дзецям магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных свят!

Версия сайта для слабовидящих