Государственное учреждение образования "Детский сад № 19 г. Борисова"
телефон: +37577734404 (вахта); +37577732117 (кабинет заведующего)
email: sad19@rooborisov.by
222518, г. Борисов, ул. Краснознаменная, 61

Выстава вырабаў - Падарожжа па беларускіх казках "Казка дабраму навучыць"

25.02.2025
Выстава вырабаў - Падарожжа па беларускіх казках "Казка дабраму навучыць"

У нашым дзіцячым садзе пачынаецца добрая традыцыя - праводзіць выставы сумесных работ бацькоў і дзяцей, выхавальнікаў і дзяцей. Такія мерапрыемствы збліжаюць дарослых і дзяцей, дазваляюць ім не толькі выказаць свой творчы патэнцыял, але і дэманстраваць свае таленты, выхоўваць дабро і чалавечае стаўленне да ўсяго навакольнага, развіваць творчасць!


21 лютага ў нашым дзіцячым садку адкрылася выстава вырабаў сумеснай творчасці «Падарожжа па беларускіх казках - Казка дабраму навучыць».        

 

Бацькі і выхавальнікі сумесна з дзецьмі змайстравалі выдатныя вырабы, якія можна назваць сапраўднымі творамі мастацтва. Усе экспанаты выставы-сталі выдатным упрыгожваннем інтэр'еру нашага дзіцячага сада. У кожнай працы прасочваецца творчая індывідуальнасць і фантазія.
 

Усе працы арыгінальныя, непаўторныя і цікавыя.

Версия сайта для слабовидящих